Камісія мінабароны зрабіла папярэднія высновы пра інцыдэнт з МіГ-29

26.05.2010 17:53
Архив Редакция

Камісія міністэрства абароны Беларусі зрабіла папярэднія высновы пра прычыны інцыдэнту, які адбыўся 21 красавіка з самалётамі МіГ-29. "Пакуль працягваецца расследаванне, папярэднія высновы ўжо зроблены", — заявіў 26 траўня міністр абароны Юры Жадобін.

Пры гэтым кіраўнік абароннага ведамства паведаміў, што, пакуль не падпісаны канчатковы акт, не варта агучваць канкрэтную інфармацыю СМІ, перадае БелТА. Падчас выканання планавага палёту ва ўмовах абмежаванай бачнасці ў паветры сутыкнуліся два беларускія знішчальнікя МіГ-29 927-й знішчальнай авіяцыйнай базы.
Інцыдэнт адбыўся 21 красавіка ў 20:15. У выніку сутыкнення адзін са знішчальнікаў атрымаў пашкоджанні, якія не дазволілі працягнуць палёт. Лётчык здолеў вывесці самалёт у раён 210 авіяцыйнага палігона і, пераканаўшыся ў адсутнасці на зямлі населеных пунктаў, катапультаваўся. 
Пілот другога знішчальніка сваімі прафесійнымі дзеяннямі здолеў паспяхова прызямліцца на базавым аэрадроме. Абодва лётчыкі не пацярпелі.

Как вам новость?
Головоломки