Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў суд над Марынічам палітрасправай

11.10.2010 11:17
Архив Редакция

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што суд над былым міністрам замежнаэканамічных сувязяў Беларусі Міхаілам Марынічам быў палітычнай расправай. У снежні 2004 года ў Мінску суд прысудзіў былога міністра да пяці гадоў пазбаўлення волі за крадзеж аргтэхнікі ў амбасады ЗША.

На думку Камітэту па правах чалавека ААН, суд над Міхаілам Марынічам строга адсочваўся беларускімі спецслужбамі, а суддзі тэндэнцыйна ацэньвалі сабраныя падчас расследавання факты і паказанні сведак, перадае «Народная Воля».

Акрамя таго, Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што ў дачыненні да беларускага палітыка ўжывалі катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, якое прыніжае годнасць.

У сувязі з гэтым, Камітэт ААН па правах чалавека лічыць, што беларуская дзяржава абавязана забяспечыць Міхаілу Марынічу «належнае лячэнне, уключаючы выплату адпаведнай кампенсацыі, і правядзенне крымінальнага працэсу для ўстанаўлення адказнасці за неналежнае абыходжанне з спадаром Марынічам». Афіцыйнаму Мінску дадзена трохі больш за сто дзён, каб падаць у ААН справаздачу аб прынятых мерах.

Сам жа Міхаіл Марыніч рашэнне Камітэту па правах чалавека ААН ацаніў, як пазітыўны крок з боку ААН. Паводле яго слоў, гэта першы выпадак рэабілітацыі міжнароднай арганізацыяй палітвязняў у Беларусі, важны для ўсяго беларускага грамадства.

Как вам новость?