Камітэт абароны журналістаў: Лукашэнка выкарыстоўвае выбух для расправы над СМІ

28.04.2011 10:32
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўвае тэракт у мінскім метро "ў якасці падставы для падаўлення таго, што засталося ад незалежнай і апазіцыйнай прэсы ў Беларусі", лічыць каардынатар міжнароднай арганізацыі "Камітэт абароны журналістаў" (КАЖ) па Еўропе і Сярэдняй Азіі Ніна Агнянава. "Неабходна спыніць антыжурналісцкую рыторыку і запалохванне", — заявіла яна.

Па словах членаў КАЖ, пасля выбуху, беларускія ўлады, уключаючы міністэрства інфармацыі, Генеральную пракуратуру і КДБ, «пачалі кампанію запалохвання незалежных і апазіцыйных СМІ, якія паведамілі аб здарэнні», а прэзідэнт заявіў аб неабходнасці пакончыць з «пятай калонай». «Санкцыі прымяняюцца да тых выданняў, якія крытыкуюць афіцыйнае расследаванне выбуху і выратавальныя работы», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве Камітэту.

У якасці прыкладаў рэпрэсіяў, КАЖ прывёў вынясенне папярэджанняў за распаўсюд «ілжывай інфармацыі» аб выбуху газетам «Народная воля», «Салідарнасць», «Бабруйскі кур’ер», «n#####n» і «Вольны горад», а таксама адсутнасць доступу ў выніку DoS-нападаў да сайтаў «Хартыі-97» і «Беларускага партызана». «Згодна з рэпрэсіўным беларускім законам аб СМІ, улады могуць закрыць выданне, якое атрымала два афіцыйныя папярэджанні на працягу года», — адзначаюць праваабаронцы.

Как вам новость?
Головоломки