Камунальшчыкі перанеслі тэрміны адключэння гарачай вады ў Мінску

14.05.2010 17:48
Архив Редакция

Камунальныя службы па тэхнічных прычынах перанеслі адключэнне гарачай вады ў многіх жыхароў сталіцы на пазнейшы тэрмін. Як паведаміў галоўны інжынер РУП «Мінскэнерга» Андрэй Гаранін, запланаванае адключэнне гарачай вады ў жылых дамах шэрагу сталічных вуліц пераносіцца з 20 траўня на 10 чэрвеня.

У сувязі з гэтым, 10 чэрвеня адбудзецца адключэнне гарачага водазабеспячэння ў спажыўцоў, якія пражываюць у дамах на вуліцах Бурдзейнага; Якубоўскага; Цімашэнкі, 8-24, 28-32; Адзінцова, 1-19, 23, 27-37, 41-65, 69, 71, 75-81, 85-89, 2-6, 10-14, 18-24, 30, 32, 36, 38; Лабанка, 9-19; Прытыцкага, 62, 64Б, 75, 83, 87, 89, 91; Ляшчынскага, 4, 8, 12; Матусевіча, 35, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
Як раней перадаваў Тэлеграф, для падрыхтоўкі цеплавых сетак сталіцы да працы ў зімовых умовах УП «Мінсккаммунцепласетка» з дзясятага траўня пачне паэтапна адключаць гарачую ваду ў жылым сектары Мінску. У перыяд з 10 па 20 траўня гарачую ваду планавалася адключыць больш як на 60 мінскіх вуліцах. 

Как вам новость?
Головоломки