Кандыдат у прэзідэнты Раманчук трапіў у аўтакатастрофу

13.12.2010 09:18
Архив Редакция

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, які выпраўляўся на сустрэчу з выбаршчыкамі, трапіў у аўтакатастрофу ў 40 кіламетрах ад Рагачова, каля павароту на Буда-Кашалёва. Аб гэтым пасля здарэння палітык распавёў па тэлефоне прэс-службе АГП.

Гэта адбылося прыкладна ў 09:55 на 60-м кіламетры трасы Гомель — Мінск, паблізу паварота на Буда-Кашалёва. Аўтамабіль Audi A3, які стаяў на збочыне пачаў нечакана выконваць разварот і выехаў на праезную частку, на паласу, па якой, адпаведна з хуткасным рэжымам, рухаўся Volkswagen. У той момант паміж машынамі заставалася адлегласць каля 10 метраў. Кіроўца Яраслава Раманчука Іван Лабачоў пачаў рэзкае тармажэнне, але аварыі пазбегнуць не ўдалося — машына ўдарылася ў левы бок Audi. Спрацавалі падушкі бяспекі, дзякуючы якім пасажырам і кіроўцу Volkswagen’а ўдалося пазбегнуць цяжкіх пашкоджанняў.
 
Паводле інфармацыі прэс-службы штаба кандыдата, у Яраслава Раманчука збітыя калені і падрапаны твар, член яго ініцыятыўнай групы Захар Міхалкін таксама без сур’ёзных пашкоджанняў. Кіроўца Іван Лабачоў і Леанід Заіка, вядомы беларускі эканаміст, давераная асоба Раманчука, атрымалі ўдары грудной клеткі, яны маюць намер у бліжэйшы час звярнуцца да лекараў.
 
Volkswagen атрымаўшы моцныя пашкоджанні, цалкам разбіта пярэдняя частка, самастойна працягваць рух не змог. У Audi пашкоджаны левы бок, стойка моцна дэфармаваная. У гэтай машыне знаходзіліся два чалавекі — сяржант міліцыі Павел Хранькоў у цывільным і жанчына, па папярэдняй інфармацыі, яго сваячка. Яны сур’ёзна не пацярпелі.

Thumbnail image for ДТП_Романчук.jpgМіліцыя і хуткая дапамога прыбылі на месца здарэння прыкладна праз 40 хвілін пасля аварыі.
 
Яраслаў Раманчук сцвярджае, што некалькі дзён таму на сустрэчы з выбаршчыкамі яго папярэджвалі быць асцярожней пры паездках па краіне.

Нягледзячы на тое, што адбылося, Яраслаў Раманчук не мае намер уносіць змены ў свае планы і цяпер, у адпаведнасці з графікам выбарчай кампаніі, накіроўваецца на сустрэчу з выбаршчыкамі ў Рагачоў. На сённяшні вечар, 11 снежня, у яго заплянаваная паездка ў Жлобін. Аўтамабіль, які пацярпеў у ДТЗ цяпер транспартавалі ў Мінск.

У дадзены момант прыхільнікі Яраслава Раманчука чакаюць больш дакладнай інфармацыі аб стане здароўя кандыдата ў прэзідэнты Беларусі і членаў яго каманды, якія трапілі разам з ім у ДТЗ.

Как вам новость?
Головоломки