Кандыдата ў дэпутаты Зарэмбюка выклікалі на допыт у КДБ

15.04.2010 14:36
Архив Редакция

14 красавіка кандыдату ў дэпутаты ў Гродзенскі абласны і Мастоўскі раённы саветы дэпутатаў Алесю Зарэмбюку ўручылі позву. Апазіцыянера абавязалі з'явіцца раніцай 15 красавіка ў Гродзенскае абласное кіраванне КДБ. Па якой справе і ў якасці каго Алеся Зарэмбюка выклікаюць, супрацоўнікі КДБ не паведамілі.

Як паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі», прычыну выкліку апазіцыянера ў суд не ведаў і міліцыянер, які ўручыў позву.

Два тыдні таму Алесь Зарэмбюк ужо заяўляў, што спецслужбы рыхтуюць супраць яго правакацыі. Па яго словах, на яго жадаюць завесці крымінальныя справы, каб зняць з выбарчай кампаніі. 11 красавіка Алеся Зарэмбюка затрымалі на 7 гадзін на літоўска-беларускай мяжы. Для экспертызы ў КДБ у яго канфіскавалі фотаапарат.

Как вам новость?
Головоломки