Кандрусевіч: мінская падземка стала новай Галгофай

12.04.2011 12:34
Архив Редакция

Кіраўнікі асноўных хрысціянскіх канфесій рэзка асудзілі тэракты ў мінскім метро 11 красавіка. Так каталіцкі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што "ў гэты час Вялікага посту, калі хрысціяне ўсяго свету разважаюць над пакутамі і крыжовай смерцю Хрыста, мінская падземка стала новай Галгофай, дзе нявінныя ахвяры аб'ядналіся з ахвярай Хрыста".

Па словах кіраўніка беларускіх каталікоў, выбух «глыбокай болем адгукнуўся ў сэрцах як грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і сусветнай супольнасці». «З хрысціянскага і агульначалавечага пункту гледжання, кожны, у тым ліку і гэты тэрарыстычны акт, які глыбока асуджаю, недапушчальны і ні якім чынам не можа быць апраўданы. Гвалт не вырашае праблем і не прыносіць шчасця», — падкрэсліў ён, перадае Catholic.by.

Тадэвуш Кандрусевіч заявіў, што выказвае свае спачуванні сем’ям загінулых, параненым і ўсім пацярпелым, падзяляе іх боль і моліцца за ахвяры «гэтай крывавай падзеі». Ён таксама заклікаў да малітваў за ахвяраў тэракту і пацярпелых ў ім. «Калі, як маланка з неба, на нас звалілася выкліканая бесчалавечныя актам тэрарызму бяда, і калі здаецца, што зямля правалілася пад нагамі, нашай надзеяй застаецца міласэрны Бог», — падкрэсліў ён.

У Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі таксама паведамілі. Што ва ўсіх касцёлах Беларусі пройдуць службы за ахвяраў тэракту.

Праваслаўная царква таксама заклікала да малітвы за забітых

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Філарэт у сувязі з тэрактам у мінскім метро звярнуўся «з заклікам малітвай і пастом хадайнічаць перад Госпадам аб супакоі забітых і аб заступніцтве за тых, хто пакутуе». Ён таксама выказаў «глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, усяму беларускаму народу», паведамілі ў Беларускім экзархаце.

«Здзіўленне і смутак аб бязвінна пралітай крыві падступаюць да сэрца разам з весткай аб ахвярах выбуху ў мінскім метро. Мірныя жыхары нашай сталіцы параненыя і забітыя пасля працоўнага дня, праведзенага імі на карысць горада і краіны. Малюся аб супакоі забітых, прашу міласці Божай параненым і веру, што Госпад падасць сілы сваякам пацярпелых і ўсім нам, каб у духоўнай цвярозасці і малітве дапамагчы тым, хто апынуўся ў бядзе. Малюся таксама аб пасланні дапамогі тым, чые прафесійныя навыкі цяпер патрэбныя для пераадолення цяжкіх наступстваў трагедыі», — адзначыў мітрапаліт Філарэт.

Как вам новость?
Головоломки