Мінск заняў 185-е месца ў рэйтынгу лепшых для жыцця гарадоў

27.05.2010 09:08
Архив Редакция

Кансалтынгавая кампанія Mercer апублікавала чарговы рэйтынг гарадоў, якія прапануюць найлепшую якасць жыцця. Першае месца ў спісе заняла Вена, другое — Цюрых, а за ім стаіць Жэнева. Далей ідуць Ванкувер і Оклэнд. У топ-ліст 25 лепшых гарадоў патрапілі 16 гарадоў Заходняй Еўропы, што, па дадзеных спецыялістаў Mercer, сведчыць пра прыстасаванасць гэтага рэгіёна для жыцця людзей. Мінск размясціўся ў рэйтынгу толькі на 185-м месцы.

«У Заходняй Еўропе агульны стандарт жыцця застаецца вышэйшым за сярэдні па свеце… Нягледзячы на фінансавы крызіс, рэгіён паказвае лепшыя вынікі па такіх фактарах як школы, жыллёвыя ўмовы, адпачынак, забавы і камунальныя паслугі», — сказана ў паведамленні кампаніі.Усяго ў рэйтынг увайшоў 221 горад свету. Кіеў апынуўся на 161-м месцы, апярэдзіўшы на пяць пазіцый Маскву (166-е месца). Пры гэтым  з гарадоў былога Савецкага Саюза ў першую сотню спісу патрапілі толькі сталіцы прыбалтыйскіх рэспубалік, якія ўвайшлі ў Еўрасаюз: Вільнюс (79), Талін (89) і Рыга (91). Найгоршым жа горадам для жыцця прызнаны Багдад.Пры разліку месца ў рэйтынгу спецыялісты Mercer улічвалі такія паказчыкі, як узровень злачыннасці, палітычная стабільнасць, колькасць лякарняў і якасць медыцынскай дапамогі, выгода транспартнай сістэмы, наяўнасць кафэ і рэстаранаў, месцаў адпачынку, кліматычныя ўмовы, узровень асабістай свабоды і іншыя фактары — усяго 39 крытэраў.Рэйтынг закліканы дапамагчы кіраўніцтву буйных міжнародных кампаній ацаніць умовы працы сваіх супрацоўнікаў, правільна падабраць персанал і абраць узровень аплаты супрацоўнікаў.Пры гэтым за адпраўную кропку адліку прыняты Нью-Ёрк, якому кожны год прысвойваецца ўзровень жыцця ў 100 пунктаў, а ўжо з ім параўноўваюцца паказчыкі ўзроўню жыцця ў іншых гарадах. Сёлета «Вялікі яблык» займае ў спісе 49-е месца.Нагадаем, у леташнім рэйтынгу першае месца таксама дасталася сталіцы Аўстрыі, а швейцарскія Цюрых і Жэнева апынуліся на другім і трэцім месцах адпаведна.Крыніца: Корреспондент.net

Как вам новость?