Кантралёраў у грамадскім транспарце стане ўдвая больш

05.10.2010 12:29
Архив Редакция

У Мінску ў грамадскім транспарце ўдвая павялічыцца колькасць кантралёраў. Беспрацоўныя жыхары сталіцы змогуць заняць больш за сотню вакантных месцаў. Прэтэндэнты на пасаду павінны будуць прайсці псіхалагічныя трэнінгі на стрэсаўстойлівасць і камунікабельнасць.

«Мінсктранс» таксама вядзе працу па ўкараненні аўтаматызаванай сістэмы аплаты праезду ў наземным транспарце. На змену папяровым праязным павінны прыйсці электронныя, перадае СТВ.

Как вам новость?