Кантралёры ад краін-удзельніц правераць эфектыўнасць Мытнага саюза

07.04.2010 11:54
Архив Редакция

Кантрольныя органы Беларусі, Расіі і Казахстана правядуць сумесны аналіз эфектыўнасці працы Мытнага саюза. Пра гэта паведаміў кіраўнік Злічальнай палаты Расіі Сяргей Сцяпашын. "Пасля гэтага кіраўнікі кантрольных органаў краін-удзельніц Мытнага саюза прадставяць вынікі аналізу кіраўнікам дзяржаў", — распавёў Сяргей Сцяпашын.

«Што тычыцца беларускага Злічальнага камітэта (Камітэт дзяржкантролю), Злічальнага камітэта Казахстана і расійскай Злічальнай палаты, дык мы дамовіліся пра тое, каб у жніўні, верасні, кастрычніку і лістападзе правесці сумесныя кантрольныя мерапрыемствы трох кантрольных органаў», — цытуе агенцтва РІА «Новости» слова кіраўніка Злічальнай палаты РФ.

Па словах Сяргея Сцяпашына, кантралёры прааналізуюць, як рэалізуецца Мытны саюз. «Яны таксама прааналізуюць, што ён дае тром краінам, і наколькі рэалізуецца стварэнне адзінай эканамічнай прасторы», — сказаў кіраўнік расійскай Злічальнай палаты ў кулуарах паседжання працоўнай групы Міжнароднай арганізацыі вышэйшых органаў фінансавага кантролю (ІНТОСАІ) у сталіцы Казахстана.

Как вам новость?