Карагін: развіццё бізнэсу тармозіцца ў міністэрствах

25.08.2010 11:02
Архив Редакция

Чынавенства ў рэгіёнах зацікаўлена ў развіцці прадпрымальніцтва ў малых гарадах Беларусі. Аднак стрымліваючым фактарам з'яўляецца нарматыўная база і адсутнасць ініцыятывы ў міністэрскім звяне, на ўзроўні цэнтральнага кіраўніцтва. Такое меркаванне выказаў старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў (МСЗПіП) Уладзімір Карагін.

Па словах кіраўніка МСЗПіП, у мэтах ліквідацыі гэтых бар’ераў, цяпер ідзе актыўная праца ў мінэканомікі па падрыхтоўцы прэзідэнцкай дырэктывы № 4, паведамляе «Ежедневник».

Праграма развіцця малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, як лічыць Уладзімір Карагін, стварыла стымулюючых механізм для мясцовых прадпрымальнікаў, але не для прадпрымальнікаў з буйных гарадоў і сталіцы. «Мы пра гэта гаварылі. Неабходна гарызантальная інтэграцыя бізнэсу паміж буйнымі і малымі гарадамі. Няма нейкага адзінага механізму ўзаемадзеяння, аднолькавых правілаў гульні. Маленькая краіна — і такое мноства бар’ераў і перашкодаў», — кажа кіраўнік саюза прадпрымальнікаў.

«Спадзяемся, што пасля прыняцця дырэктывы і вызначэння механізмаў яе рэалізацыі нешта атрымаецца зрушыць ў дастаткова кароткія тэрміны. Але не трэба шукаць скрайніх. Патрэбны сістэмны комплексны падыход ва ўзаемадзеянні бізнэсу і ўлады. Прычым паміж імі неабходны не проста дыялог, а супрацоўніцтва», — лічыць Уладзімір Карагін.

Как вам новость?
Головоломки