Карагін: за кожны пункт дырэктывы № 4 ідзе жорсткая барацьба

22.10.2010 16:46
Архив Редакция

На пасяджэнні прэзідыума Саўміна 26 кастрычніка будзе разглядацца выніковая версія дырэктывы № 4 перад тым, як дакумент патрапіць на подпіс да прэзідэнта, заявіў 22 кастрычніка старшыня ГА «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў» (МССПіП) Уладзімір Карагін і падкрэсліў, што цяпер "ідзе жорсткая барацьба за кожны пункт у дырэктыве № 4".

«Казаць аб выніковым варыянце дакументу пакуль яшчэ рана, тым больш, 26 кастрычніка ён патрапіць на паседжанне прэзідыума Савета міністраў і там будзе прынятая выніковая версія дырэктывы аб далейшай лібералізацыі эканомікі і разняволенні прадпрымальніцкай ініцыятывы. Больш нічога сказаць не магу, інакш буду адхілены ад працэсу падрыхтоўкі», — сказаў Уладзімір Карагін, перадае Ale.by.

Па словах старшыні МССПіП, распрацоўку дырэктывы № 4 ад прадпрымальнікаў ніхто не хаваў і толькі «сляпыя і глухія маглі не прыняць удзел у яе стварэнні». Бізнэс-асацыяцыя імя Куняўскага, Беларускі саюз прадпрымальнікаў, Беларуская прамыслова-навуковая асацыяцыя, а таксама каардынацыйны савет індывідуальных прадпрымальнікаў накіроўвалі свае прапановы і вельмі інтэнсіўна працавалі, распавёў Уладзімір Карагін.

«Урад адназначна адхіліў прапанову аб дазволе найму на працу асоб не з ліку сваякоў, — дадаў Уладзімір Карагін. — На пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў будзе разглядацца выніковая версія Дырэктывы № 4. І толькі тады можна будзе казаць, што там будзе».

Как вам новость?
Головоломки