Карашкоў: Беларусь і Кітай пашыраюць агульныя стандарты

11.10.2010 16:22
Архив Редакция

Беларусь і Кітай пашыраць нарматыўную базу ў галіне стандартызацыі. Бакі плануюць дамовіцца аб спрашчэнні шэрагу працэдураў пры правядзенні сертыфікацыі, а таксама аб узаемным прызнанні адпаведнасці большай наменклатуры прадукцыі, чым ёсць у цяперашні час, заявіў 11 кастрычніка старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Беларусі Валеры Карашкоў.

«Мы правялі аналіз працы 18 арганізацый і органаў кіравання, якія рэалізуюць сумесныя праекты з Кітаем. Паглядзелі, якія пытанні ўзнікаюць у гэтай сферы. Вялікіх пытанняў па ўзаемным прызнанні, пацвярджэнні адпаведнасці тут не паўстала», — сказаў Валеры Карашкоў, перадае БелТА.

Дзяржстандарт Беларусі раней падпісаў пагадненне з Кітайскай інспекцыяй па якасці і кантролі за прадуктамі харчавання, якія падлягаюць абавязковай сертыфікацыі. У гэтым напрамку, па словах чыноўніка, яшчэ ёсць пэўныя пытанні. Таму бакі імкнуцца спрасціць шэраг працэдураў пры правядзенні сертыфікацыі.

«Кітайская інспекцыя дала нам свой бланк, формы, каб на падставе іх дакументаў мы маглі працаваць па працэдуры прызнання, асабліва ў галіне інвестпраектаў, гэта значыць таго, што падлягае абавязковай сертыфікацыі», — растлумачыў кіраўнік камітэту.

Таксама шэраг беларускіх арганізацый працуе па сваіх схемах з кітайскімі органамі па працэдурах прызнання. Бакі зацікаўлены ў спрашчэнні працэдураў, якія тычацца спецыяльных патрабаванняў. Такім чынам, наменклатура прадукцыі, прызнанне адпаведнасці якой павінны ажыццяўляць органы стандартызацыі Беларусі і Кітая, будзе пашырана.

Как вам новость?