Кардынал Свёнтэк знаходзіцца ў цяжкім стане

23.05.2011 16:22
Архив Редакция

Адзіны беларускі кардынал, кіраўнік Пінскай рымска-каталіцкай епархіі 96-гадовы Казімір Свёнтэк знаходзіцца ў цяжкім стане. "Дактары змагаюцца за жыццё кардынала і робяць усё магчымае, аднак патрэбна і малітва, каб бязмежна міласэрны Бог быў падтрымкай для яго ў гэты цяжкі час", — адзначыў мітрапаліт, арцыбіскуп менска-магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле яго слоў, малітва можа стаць выражэннем падзякі кардыналу за тое, што ён прысвяціў сваё жыццё служэнню Царкве і яе адраджэнню пасля часоў ганенняў, паведамляе Catholic.by.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 19 траўня 2010 года Казімір Свёнтэк, знаходзячыся дома ў Пінску (Берасцейская вобласць), зламаў шыйку сцягна левай нагі. У сувязі з гэтым пажылы святар перанёс некалькі аперацый.

Как вам новость?
Головоломки