Кароткатэрміновы адпачынак Лукашэнкі ў Сочы доўжыўся 12 дзён

18.02.2011 16:06
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка у пятніцу 18 лютага вяртаецца з кароткатэрміновага адпачынку ў Сочы, куды ён паехаў 7 лютага. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі. Між тым, у апошні дзень адпачынку беларускага лідара Сочы з рабочым візітам наведалі прэзідэнт і прэм'ер-міністр РФ Дзмітры Мядзведзеў і Уладзімір Пуцін.

Афіцыйна аб знаходжанні Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы нічога не паведамлялася. Павел Лёгкі таксама заявіў, што не валодае інфармацыяй аб сустрэчы прэзідэнта Беларусі з расійскім кіраўніцтвам, перадае БелаПАН.

Вядома толькі, што на расійскім гарналыжным курорце беларускі лідар планаваў азнаёміцца з рэалізацыяй маштабных планаў па развіцці беларускай спартова-турыстычнай базы і сустрэцца з прадстаўнікамі дзелавых і ўладных колаў Расіі.

У прэс-службе расійскага лідара таксама не змаглі паведаміць, ці сустракаўся Дзмітры Мядзведзеў з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Дзмітры Мядзведзеў назіраў за ходам спаборніцтваў этапу Кубку Еўропы па гарналыжнаму спорту, якія праводзяцца на трасе курорта «Роза Хутор»… За спускамі спартоўцаў разам з Дзмітрыем Мядзведзевым назіралі старшыня ўрада Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Федэрацыі гарналыжнага спорту Святлана Гладышава, старшыня каардынацыйнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэту Жан-Клод Кілі», — распавялі ў адміністрацыі кіраўніка расійскай дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки