Касціцыны не згуляюць у фінале Кубку Стэнлі

25.05.2010 09:47
Архив Редакция

Клуб "Філадэльфія Флаерс" атрымаў перамогу ў пятым паўфінальным матчы з "Манрэаль Канадыенс" з лікам 4:2 і выйшаў у фінал розыгрышу Кубку Стэнлі, паведамляе афіцыйны сайт Нацыянальнай хакейнай лігі.

У серыі да чатырох перамог «Манрэаль» здолеў толькі адзін раз выйграць матч у «Філадэльфіі». Апошняя сустрэча камандаў пачалася з хуткага гола «Манрэаля» на першай хвіліне, аднак ужо да канца першага перыяду хакеісты «Флаерс» здолелі зраўняць лік, а напачатку другой дваццацімінуткі з розніцай у паўтары хвіліны двойчы забіць брамніку «Канадыенс» Яраславу Халаку, піша Lenta.ru.
Супернік «Філадэльфіі» па фінальнай серыі вызначыўся днём раней, ім стаў клуб «Чыкага Блэкхокс». Клуб не выходзіў у фінал з 1992 года, а апошні раз хакеісты «Чыкага» станавіліся ўладальнікамі Кубку Стэнлі амаль 50 гадоў назад.
«Філадэльфія Флаерс» выйгравала галоўны трафей НХЛ у 1975 годзе. Гэты клуб патрапіў у плэй-офф у апошні момант, набраўшы неабходныя для выхаду ў фінальную стадыю чэмпіянату ачкі ў завяршальным матчы сезону, адзначае БелТА.

Как вам новость?
Головоломки