Кастусёў абяцае вярнуць Беларусі "Белтрансгаз"

21.10.2010 11:30
Архив Редакция

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што ў выпадку яго абрання ён нацыяналізуе "Белтрансгаз" і працягне пошук альтэрнатыўных пастаўшчыкоў энергарэсурсаў. У той жа час іншыя прадпрыемствы, якія працуюць з выкарыстаннем замежных інвестыцый, Рыгор Кастусёў не плануе нацыяналізаваць.

Па словах апазіцыйнага палітыка, у цяперашняй сітуацыі дзяржаве проста неабходна нацыяналізаваць «Белтрансгаз», 50% акцыяў якога цяпер належыць расійскаму ААТ «Газпром».

«У хуткім часе Расія пабудуе новыя праекты і пачне пастаўкі ў абыход Беларусі. Нам трэба будзе шукаць новыя крыніцы паставак энерганосьбітаў, але пры гэтым выкарыстоўваць існуыя трубаправоды. Таму мы самі павінны выкарыстоўваць рэсурсы для прапампоўвання энерганосьбітаў з боку Украіны ці Прыбалтыкі. Гаспадаром на беларускай зямлі павінен быць беларускі народ», — лічыць Рыгор Кастусёў.

Пры гэтым патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты паабяцаў, што «бандыцкай» нацыяналізацыі не будзе. «Вядома, мы не павінны дзейнічаць як бандыты. Будуць распрацаваны нармальныя ўмовы, адназначна мы будзем рабіць так, каб не пакрыўдзіць нашых суседзяў у Расійскай Федэрацыі», — цытуе палітыка «Ежедневник».

«Усё астатняе, куды ўкладзены грошы, павінна заставацца ў руках інвестараў. Мы павінны даць ім гарантыі. Але тыя рэчы, якія значна ўплываюць на залежнасць ці незалежнасць Беларусі, павінны належаць беларускаму народу», — падкрэсліў Рыгор Кастусёў.

Как вам новость?
Головоломки