Кастусёў: беларускую эканоміку выратуе толькі "план Маршала-2"

03.12.2010 12:48
Архив Редакция

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што толькі "план Маршала-2" можа выратаваць беларускую эканоміку. Аб гэтым апазіцыйны палітык заявіў у ходзе другога радыёзвароту да выбаршчыкаў раніцай 3 снежня.

«Пасля перамогі на выбарах Беларускі народны фронт мае намер звярнуцца да цывілізаваных краінах свету па дапамогу ў ажыццяўленні новай эканамічнай палітыкі ў Беларусі, своеасаблівага плану Маршала-2», — заявіў Рыгор Кастусёў, перадае БелаПАН.

У радыёзвароце намеснік старшыні ПБНФ выкарыстаў тэкст свайго тэлевізійнага выступу 1 снежня. Палітык зноў запрасіў на телебаты Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Аляксандра Лукашэнкі, якія, як лічыць Рыгор Кастусёў, з’яўляюцца прарасійскімі кандыдатамі. Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Яраслава Раманчука намеснік старшыні Партыі БНФ падвергнуў персанальнай крытыцы, не называючы прозвішчаў.

Па словах Рыгора Кастусёва, у прыватнасці, асталяваўшыся «ў Маскве былыя паплечнікі Лукашэнкі зноў мараць вярнуцца ў Мінск і смактаць з грашовых патокаў, а для гэтага зрабілі стаўку на паэта-песенніка, які спяваў у свой час оды камуністычнай ідэалогіі ў Маскве, з трыбуны з’ездаў КПСС».

«Для мяне застаецца незразумелым, аб якіх зменах у Беларусі пасля імпульсаў з Масквы кажа яшчэ адзін кандыдат — былы дыпламат з нетраў маскоўскай імперскай дыпламатычнай акадэміі. Можа быць, пра тыя, што прынеслі яе пасланцы ў 1996 годзе? Тыя, што прыехалі, уціхамірылі расійскую апазіцыю і аддалі ўладу дыктатару пасля рэферэндуму», — сказаў палітык.

На думку Рыгора Кастусёва, «план Маршала-2» выратуе эканоміку Беларусі, «а не праграма рэформаў кандыдата-ліберала, філолага-эканаміста, які ўсё ніяк не дачакаецца рэцэнзіі на сваю праграму з Крамля».

Как вам новость?
Головоломки