Кастусёў: без палітыкі ўдзельнікі "акцый маўчання" поспеху не даб'юцца

29.06.2011 15:10
Архив Редакция

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што без палітычнай афарбоўкі ў акцый маўклівага пратэсту, якія арганізоўваюць актывісты з сацыяльных сетак, не будзе поспеху. "Для пачатку нам трэба аб'яднацца з прадстаўнікамі іншых палітычных і грамадскіх арганізацый. І тады агульнымі намаганнямі мы будзем старацца ўплываць на людзей, якія збіраюцца на гэтыя акцыі", — заявіў палітык.

«Па-першае, людзі не разумеюць самі, чаго яны хочуць гэтым дамагчыся. Сабраліся, пастаялі. І што далей? Збярэцца ў наступны раз 10 тысяч. І, зноў жа, што далей?» — цытуе Рыгора Кастусёва «Наша Нiва».

Між тым, сам палітык, які балатаваўся ў 2010 годзе ў прэзідэнты Беларусі, не адмаўляе магчымага супрацоўніцтва беларускай апазіцыі з ініцыятарамі акцый маўклівай салідарнасці ў той ці іншай форме. Пакуль жа удзельнікам «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі», па словах Рыгора Кастусёва, аб’яднацца з палітыкамі перашкаджае прадузятае негатыўнае стаўленне да беларускай апазіцыі.

«На жаль, многія людзі ўспрымаюць і Партыю БНФ, і ўсю апазіцыю так, як ім гэта дае ўлада. Хоць, па сутнасці, мы ўсе хочам аднаго і таго ж», — адзначыў экс-кандыдат у прэзідэнты.

Рымашэўскі: беларусы не гатовыя да актыўных дзеянняў

Тым часам іншы экс-кандыдат Віталь Рымашэўскі перакананы, што ў падобных «маўклівых акцый» ёсць вельмі вялікі патэнцыял, аднак, пакуль беларусы не гатовыя да актыўных дзеянняў. Палітык згодзен са сваім калегам у тым, што без вылучэння палітычных патрабаванняў гэтыя акцыі могуць скончыцца безвынікова, перадае БелаПАН.

Аднак, па словах сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», народныя пратэсты падштурхнулі лідараў апазіцыі да аднаўлення перамоваў аб кансалідацыі, і ўжо цяпер ідуць «плённыя кансультацыі паміж найбуйнейшымі дэмакратычнымі структурамі».

Как вам новость?
Головоломки