Кастусёў: мне прапаноўвалі зняцца з выбараў за 100 тыс. даляраў

08.03.2011 11:13
Архив Редакция

Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў 6 сакавіка, што яму прапаноўвалі зняцца з выбараў і атрымаць за гэта ў якасці кампенсацыі за 100 тыс. даляраў. "Гэта прапанова мне паступіла, калі з тым кандыдатам (імя гэтага экс-кандыдата палітык не назваў — Тэлеграф) мы былі сам-насам у лесе", — распавёў ён. 

«Але цікава, што супрацоўнікі КДБ пасля майго затрымання ў гутарцы са мной казалі менавіта пра такую суму, і сказалі, што, маўляў, мы цябе паважаем, што ты не ўзяў гэтыя грошы. Гэтую павагу я не стаўлю сабе ў заслугу, ад такой структуры. Я вам даю факты, а ацэнку гэтаму дамо разам», — сказаў Рыгор Кастусёў на з’ездзе абласной арганізацыі ПБНФ ў Гомелі, перадае БелаПАН.

Таксама экс-кандыдат раскрытыкаваў іншых прадстаўнікоў апазіцыі, якія вылучылі свае кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. «Я б узяў слова аднадумцы ў двукоссі, таму што за гэтую выбарчую кампанію бруду, няшчырасці, хлусні і ўсяго іншага, дрэннага, я ўбачыў больш ад такіх вось «аднадумцаў», чым ад уладаў?» — заявіў ён.

Акрамя таго, па словах палітыка, у перыяд перадвыбарчай кампаніі яго спрабавалі зганьбіць і ў СМІ, публікуючы «пасквілі». У «Народнай волі» ў адным толькі нумары было два такія артыкулы на мой адрас. Мы з Аляксеем (Аляксеем Янукевічам, старшынём ПБНФ — Тэлеграф) былі ў Сярэдзіча (галоўны рэдактар газеты «Народная воля» Іосіф Сярэдзіч — Тэлеграф), размаўлялі з ім, але Сярэдзіч сказаў у адкрытую, што давайце грошы і мы апублікуем артыкул, які вы замовіце. Гэта што — нармальна?»- задаўся пытаннем экс-кандыдат.

Как вам новость?