Кастусёў не збіраецца праводзіць партыйныя "чысткі"

28.10.2010 16:33
Архив Редакция

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў ведае, што некалькі дзесяткаў актывістаў яго арганізацыі падчас збору подпісаў працавалі на іншых прэтэндэнтаў. Тым не менш, па словах палітыка, ніякіх радыкальных мер да гэтых асоб Партыя БНФ прымаць не плануе.

«Мы не плануем радыкальныя меры, хай лепш гэта будзе на іх сумленні», — пракаментаваў прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
«Вядома, гаварыць будзем — якім чынам гэта абмеркаваць трэба. Трэба абмеркаваць нашу далейшую працу. Я лічу, што мяне зарэгіструюць і трэба будзе праводзіць агітацыйную кампанію. Будзем старацца і гэтых людзей далучыць, якія, як кажуць, адбіліся ад рук», — дадаў Рыгор Кастусёў.

Как вам новость?
Головоломки