Кастусёў: Партыя БНФ можа выехаць з Мінску

10.06.2011 12:52
Архив Редакция

Партыя БНФ можа перанесці свой офіс з Мінску ў іншы горад Беларусі. "З улікам таго, што ні ўлада, ні прадпрымальнікі не хочуць даць нам офіса, будзе прымацца рашэнне. Магчыма, будзем шукаць юрыдычны адрас за межамі Мінску. Важна, каб партыя захавала рэгістрацыю", — паведаміў намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў.

Пра гэта палітык заявіў па выніках чарговага рашэння суда аб высяленні ПБНФ з офісу на вуліцы Машэрава, 8 у Мінску. «Зразумела, што паседжанне скончылася не на нашу карысць, а на карысць ЖЭУ Савецкага раёна горада Мінску», — сказаў ён, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
 
Рыгор Кастусёў распавёў, што чарговае паседжанне суду адбудзецца 14 чэрвеня. Акрамя таго, паводле яго слоў, партыя будзе падаваць скаргі ў вышэйшыя інстанцыі і добраахвотна не пакіне памяшканне сваёй сдзібы. «Адназначна, што самі высяляцца не будзем. Няхай ўлады высяляюць сілай», — сказаў палітык.
 
Кастусёў: прадпрымальнікі баяцца з намі размаўляць

Намеснік старшыні ПБНФ паведаміў, што ў партыі было вуснае пагадненне з ЖЭУ аб арэндзе на тры гады, а таксама «два гарантыйныя лісты кіравання маёмасці Мінскага гарвыканкама на тое, што пасля заканчэння дамовы ў гэтым годзе з намі будзе заключана дамова на тры наступныя гады».
 
«Са старшынём Мінгарвыканкама мне не ўдалося сустрэцца: мяне проста да яго не пусцілі. Аднак двойчы мне ўдалося сустрэцца з яго намеснікам. Спачатку ён абяцаў дапамагчы, але пасля другой сустрэчы сказаў, што нас будуць высяляць. Зразумела, што гэта палітычнае рашэнне і гэты чалавек не мог не выканаць загаду, што паступіў зверху», — адзначыў Рыгор Кастусёў.
 
«Нашы спробы заключыць дамову на арэнду памяшкання разбіваюцца ў пух і прах. Некаторых прадпрымальнікаў запалохалі да такой ступені, што яны баяцца з намі нават размаўляць. Я ужо не кажу аб тым, каб даць памяшканне пад сядзібу Партыі БНФ. У апошні час здараецца такое, што людзі ўжо гатовыя да падпісання кантракту, але ў самы апошні момант мяняюць сваё рашэнне. Зразумела, пэўныя распараджэння паступаюць ад уладаў», — падкрэсліў ён.

Как вам новость?
Головоломки