Кастусёў: трэба развеяць міф, што Беларусь — нахлебніца Расіі

06.12.2010 11:19
Архив Редакция

Намеснік старшыні Партыі БНФ, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Рыгор Кастусёў 5 снежня ў ходзе радыёдэбатаў заявіў, што неабходна развеяць міф аб тым, што Беларусь нахлебница Расіі. "Беларусь патрэбна Расіі настолькі ж, наколькі Расія — Беларусі", — лічыць палітык.

Па словах кандыдата ў прэзідэнты, Расія перашкаджае Беларусі наладзіць альтэрнатыўныя пастаўкі нафты. «Мы павінны вырашыць пытанне паставак нафты з іншых краін. На жаль, цяперашнія спробы Беларусі наладзіць такія пастаўкі, напрыклад, з Прыбалтыкі, былі замарожаныя Расійскай Федэрацыяй», — заявіў Рыгор Кастусёў.

Акрамя таго, па словах кандыдата, Партыя БНФ знойдзе зніклыя сродкі, якія Расія пералічвала Беларусі ў апошнія гады. Рыгор Кастусёў таксама выказаўся супраць міжнародных дамоваў, якія наносяць шкоду краіне, у прыватнасці, дамовы аб Саюзнай дзяржаве, і выказаўся за перагляд дамовы аб стварэнні Мытнага саюза: «Навошта нам ён, калі ўсё роўна за нафту мы плоцім з пошлінай, а за газ, магчыма, у наступным годзе будзем плаціць нават больш, чым Германія?»

БНФ выступае за выхад краіны з АДКБ, адзначыў Рыгор Кастусёў і заклікаў аб’явіць вольнай ад ядзернай зброі паветраную прастору Беларусі, Польшчы і прылеглыя тэрыторыі Расіі. «Калі б нашыя прапановы былі прынятыя ў 1994 годзе, то мы б сёння жылі зусім інакш», — лічыць кандыдат у прэзідэнты.

Как вам новость?
Головоломки