Кастусёў вырашыў зарэгістраваць ініцыятыўную групу ў апошні дзень

15.09.2010 14:38
Архив Редакция

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў будзе падаваць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў апошні дзень, 24 верасня. Такое рашэнне 14 верасня прыняла ўправа Партыі БНФ.

Па словах Рыгора Кастусёва, на цяперашні момант у партыі ёсць каля 1,5 тыс. чалавек, гатовых ўвайсці ў ініцыятыўную групу, а да дня рэгістрацыі плануецца павялічыць іх колькасць да дзвюх тысяч. «Мы бярэм самых правераных людзей», — падкрэсліў прэтэндэнт на прэзідэнцкі пост.

Як раней перадаваў Тэлеграф, за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Рыгора Кастусёва ад ПБНФ члены партыі прагаласавалі яшчэ ў траўні. Прэтэндэнт лічыць, што «толькі змена кіраўніцтва краіны на нацыянальна арыентаванае можа забяспечыць вяртанне да цывілізаванай знешняй палітыкі, з паслядоўным і ясным адстойваннем інтарэсаў беларускага народа».

Как вам новость?
Головоломки