Каталікі і пратэстанты святкуюць Раство Хрыстова

27.12.2010 09:21
Архив Редакция

У ноч на 25 снежня ва ўсіх храмах Беларусі прайшлі набажэнствы на беларускай і польскай мовах у сувязі з адным з галоўных хрысціянскіх святаў, устаноўленых у гонар нараджэння па плоці Ісуса Хрыста ад Дзевы Марыі. Напярэдадні свята арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі звярнуўся з пастырскім пасланнем да вернікаў.

У пасланні, у прыватнасці, гаворыцца, што калі сваё жыццё чалавек не будуе на падмурку праўды, то яго жыццё не рэалізуецца.

Па словах мітрапаліта, вонкава жыццё можа выглядаць нармальнай, нават, можа, вельмі добра. «Аднак рана ці позна памылка праявіць сябе ў трагедыі лёсу чалавека і нават цэлых грамадстваў», — падкрэсліваецца ў пасланні, перадае БелаПАН.

Тадэвуш Кандрусевіч адзначае, што адрачэнне ад Бога і непаслушэнства Божым запаведзям вядзе да божай кары. «Непрыняцце божага закона выяўляецца ў неадпаведным стылі жыцця чалавека, які пагражае яго годнасці, што мы вельмі часта бачым у сучасным свеце», — гаворыцца ў пасланні да вернікаў.

Расвто Хрыстова святкуецца 25 снежня. Руская праваслаўная царква і іншыя цэрквы, якія выкарыстоўваюць юліянскі каляндар, святкуюць 7 студзеня па грыгарыянскім календары (у XX — XXI стагоддзях). У праваслаўі гэтае сявта ўваходзіць у лік двунадзесятых святаў, яму папярэднічае Калядны пост.

Как вам новость?
Головоломки