Казахстан: Беларусі давядзецца знізіць дзяржпадтрымку вёскі ў два разы

09.06.2010 15:13
Архив Редакция

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Казахстана Арман Яўніеў паведаміў дзявятага чэрвеня, што ў Мытным саюзе ўзровень дзяржпадтрымкі аграпрамысловага комплексу ў краінах-удзельніцах не павінен перавышаць 10% ад кошту валавой прадукцыі сельгасвытворчасці. У цяперашні час, у Казахстане ён ацэньваецца ў 4,5%, у Расеі — 2,5%, а ў Беларусі 18%.

«Мы пачалі абмяркоўваць пытанні стварэння адзінай эканамічнай прасторы з пункту гледжання АПК, і першае ж пытанне, якое паўстае і пры перамовах у СГА, — гэта ўзровень дзяржпадтрымкі… Відавочны неаднолькавы ўзровень падтрымкі», — заявіў казахстанскі намесніка міністра, перадае Kazakhstan Today.

«Мы на перамовах, па меншай меры, сышліся на тым, што той узровень, да якога ўсе павінны імкнуцца, гэта ўзровень 10-працэнтнай падтрымкі, то бок паэтапна Беларусь павінна знізіць узровень дзяржпадтрымкі да 10%, а Расія і Казахстан — падняць узровень дзяржпадтрымкі», — расказаў Арман Яўніеў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, аграпрамысловы комплекс Беларусі ў 2005-2009 гадах атрымаў больш за 7,24 млрд. даляраў прамых і ўскосных субсідый і датацый ад дзяржавы. Пра гэта паведаміў у сярэдзіне лютага 2010 года намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза.

А першага сакавіка прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 92, які прадугледжвае памяншэнне сумы фінансавых абавязацельстваў АПК у 2010 годзе на 1,6 трлн. рублёў. У адпаведнасці з дакументам, сума фінансавых абавязанняў сельскагаспадарчых арганізацый, якія падлягаюць выкананню ў 2010 годзе, паменшыцца з 9,3 да 7,7 трлн. рублёў, у тым ліку за кошт прадстаўлення гэтым арганізацыям растэрміноўкі пагашэння запазычанасці, наяўнай на першага студзеня 2010 года, на дзесяць гадоў.

Как вам новость?
Головоломки