Казахстан гатовы пастаўляць нафту ў Беларусь

31.08.2010 11:49
Архив Редакция

Казахстан гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю і ажыццяўляць пастаўкі нафты ў краіну, але толькі на рынкавых умовах. Пра гэта 30 жніўня заявіў амбасадар Казахстана ў Беларусі Анатоль Смірноў. Па яго словах, Казахстан і раней прапаноўваў Беларусі пастаўляць нафту, каб краіна магла адмовіцца ад расійскіх энергарэсурсаў.

«Можна пастаўляць і нафту, і іншыя карысныя выкапні. У нетрах Казахстана — практычна ўся табліца Мендзялеева. За 15 гадоў у Казахстане склаліся рынкавыя адносіны і, калі дамовяцца кіраўнікі прадпрыемстваў, то калі ласка — будуць пастаўкі», — заявіў Анатоль Смірноў, перадае РИА «Новости».

Акрамя таго, амбасадар Казахстана ў Беларусі выказаў надзею на тое, што праца Мытнага саюза і стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы дазволіць палегчыць пастаўкі карысных выкапняў з Казахстана ў Беларусь.

Как вам новость?
Головоломки