Казахстан заклікаў Беларусь і Расію каардынаваць валютную палітыку

20.04.2011 15:21
Архив Редакция

Кіраўнік Цэнтрабанка Казахстана Рыгор Марчанка заклікаў улады Беларусі і Расіі каардынаваць у рамках Мытнага саюза валютную палітыку, каб пазбягаць "вострых, аднабаковых" дэвальвацый. "Калі мы рухаемся ў бок Адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй і Беларуссю, нам неабходна сфармаваць узгодненую валютную палітыку", — заявіў ён.

Кіраўнік казахстанскага Цэнтрабанка адзначыў, што «не па ўнутраным прычынах, але ў выніку рэзкай дэвальвацыі ў суседніх краінах» Казахстан быў вымушаны двойчы за 16 гадоў аслабляць курс тэнге, перадае Bloomberg.

Рыгор Марчанка таксама заклікаў Беларусь і Расію каардынаваць свае фіскальныя праграмы, каб пазбегнуць развіцця сітуацыі па еўрапейскім прыкладзе, калі ўзнікаюць неадпаведнасці паміж прынятымі адзінымі фінансавымі праграмамі і рознымі падыходамі да расходавання сродкаў у валютным блоку.

Як раней перадаваў Тэлеграф, урад Беларусі і Нацыянальны банк вызначылі шляхі выхаду з валютнага крызісу. Адной з мер па барацьбе з недахопам валюты ў краіне стане ўвядзенне альтэрнатыўнага курсу рубля на міжбанкаўскім рынку. Пра гэта паведаміў 19 красавіка намеснік старшыні праўлення Нацбанка Мікалай Лузгін.

Как вам новость?