Казулін: Беларусь знаходзіцца на мяжы катастрофы

31.03.2010 15:29
Архив Редакция

Былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адзін з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін лічыць што Беларусь, зыходзячы з кірунку адукацыйнага працэсу, «знаходзіцца на мяжы катастрофы». «Сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што больш за 70% моладзі імкнецца з'ехаць за мяжу. Яны не пачуваюцца запатрабаванымі ў Беларусі», — адзначыў палітык.

Па меркаванні палітыка, адукацыя з’яўляецца падмуркам пабудовы дзяржавы і грамадства. «Шматлікія краіны выходзілі з агульнанацыянальнага крызісу менавіта пасля прыняцця і ажыццяўлення адукацыйных праграм», — падкрэсліў Аляксандр Казулін.

Былы рэктар БДУ звярнуў увагу на тое, што колькасць платных месцаў у ВНУ ў паўтара разы перавышае колькасць бюджэтных. Па словах палітыка, адукацыя ў Беларусі з’яўляецца камерцыялізаванай на дзяржаўным узроўні. «Галоўным становіцца не яе якасць, галоўнае — даць дыплом», — падкрэсліў экс-кандыдат у прэзідэнты, паведамляе БелаПАН.

Аляксандр Казулін нагадаў, што рэформа адукацыі, якая праходзіла ў 90-я гады, прадугледжвала пераход на 12-гадовы тэрмін атрымання сярэдняй адукацыі і шматузроўневую падрыхтоўку спецыялістаў. «З’явіліся новыя тыпы адукацыйных устаноў, накіраваныя на раскрыццё таленту, аднак за год да першага выпуску ўсё было закрэслена. Сённяшнія навучальныя планы змяншаюць патрабаванні да навучэнцаў, профільнае навучанне знікла як такое», — сказаў палітык, дадаўшы, што «сучасная сістэма адукацыі Беларусі характарызуецца двума словамі — казарма і камерцыя».

Как вам новость?
Головоломки