Казулін гатовы працаваць на адзінага кандыдата ў прэзідэнты

02.06.2010 11:24
Архив Редакция

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін лічыць, што ўсе, хто ўжо заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі на выбарах-2011, пераследуюць асабістыя мэты, і агульнай мэты ў дэмакратычных сілаў няма. Таму палітык гатовы альбо стаць адзіным кандыдатам у прэзідэнты, альбо працаваць на адзінага ў якасці члена выбарчага штабу.

Аляксандр Казулін расказаў, што выступаць кандыдатам ад якой-небудзь ініцыятывы або партыі, «прымаць удзел у якасці дэкарацыі, гуляць на руку ўлады» ў яго жадання няма, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«Я хацеў бы працаваць і ў камандзе адзінага кандыдата. А калі людзі палічаць, што я магу быць адзіным, то таксама. Але трэба, каб была выканана адна ўмова — каб людзі кансалідаваліся. Дзеля будучыні», — заявіў палітык.

Пры гэтым Аляксандр Казулін падкрэсліў, што сэнс удзельнічаць у выбарах прэзідэнта ёсць толькі пры наяўнасці адпаведнай кансалідацыі ўсіх дэмакратычных сілаў. Калі ж гэтага не будзе, то палітык «прымаць удзел у паразе» не збіраецца.

Как вам новость?
Головоломки