КДБ абяцае ўзнагароду за фота і відэа з месца тэракту

12.04.2011 16:17
Архив Редакция

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі паабяцаў узнагароду за інфармацыю пра тэракт, які адбыўся ў мінскім метро 11 красавіка. "Канфідэнцыяльнасць і адэкватнае ўзнагароджанне" гарантуецца кіраваннем ваеннай контрвыведкі КДБ за фота- і відэаздымку, зробленую напярэдадні, у момант або пасля выбуху.

Акрамя таго, Камітэт дзяржбяспекі абяцае ўзнагароду за прадстаўленне звестак аб падрыхтоўцы або ўчыненні дадзенага злачынства, паведамляе РИА «Новости».

Беларускія памежнікі ўсю ноч разбіраліся з украінцамі, якія перавозілі балты і металічныя шарыкі

Тым часам беларускія памежнікі ў сувязі з тэрактам перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Як паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце, на мяжы старанна надглядаюцца ўсе падазроныя прадметы багажу, узмоцненыя памежныя нарады, падраздзяленні ў пунктах пропуску, задзейнічаны службовыя сабакі, асаблівая ўвага надаецца аўтамабільным і чыгуначным пунктам пропуску, перадае БелаПАН.

На беларуска-ўкраінскай мяжы позна ўвечары 11 красавіка затрымалі шасцярых працуючых у Беларусі грамадзян Украіны, у мікрааўтобусе у якім памежнікі выявілі пакет з шарыкамі ад падшыпнікаў і балтамі. Разбіральніцтва з украінцамі з удзелам прадстаўнікоў органаў пагранслужбы, міліцыі і спецслужбаў праводзілася ўсю ноч. Высветлілася, што прызначаліся балты і шарыкі для ўпрыгожвання агароджы.

Таксама з 19:30 11 красавіка 2011 года перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы ў пагранічных пунктах пропуску мытныя органы Беларусі. Асаблівая ўвага надаецца пасажырам чыгуначнага, паветранага і аўтамабільнага транспарту. Узмоцнены кантроль пры даглядзе багажу і ручной паклажы.

Как вам новость?