КДБ арыштаваў галоўнага следчага Камітэта дзяржкантролю

13.08.2010 09:23
Архив Редакция

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі арыштавалі начальніка ўпраўлення расследавання злачынстваў дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Дзмітрыя Адамовіча. Затрыманне праводзілася ў рамках расследавання справы аб карупцыі ў ведамстве, пра якую стала вядома ў ходзе праверкі КДК Саветам бяспекі.

Паказанні супраць Дзмітрыя Адамовіча даў пасярэднік у перадачы буйнога хабару службовым асобам ДФР КДК. Амаль адначасова з арыштам галоўнага следчага КДК у рамках аперацыі КДБ быў адхілены ад займанай пасады і дарадца старшыні камітэта Віктар Пісарык, паведамляе «Ежедневник».

Апошняму ставіцца ў віну прызначэнне на пасаду намесніка дырэктара ДФР КДК Віктара Марозава, які пад выглядам прафілактыкі карупцыі фактычна замкнуў на сабе і следства, і кантроль над ім у ДФР КДК.

Акрамя гэтага КДБ рыхтуе матэрыялы супраць намесніка генпракурора Беларусі Мікалая Кукліса, які адмовіўся даваць санкцыю на арышт Дзмітрыя Адамовіча, у выніку чаго яе выдаў сам старшыня Камітэта дзяржбяспекі Вадзім Зайцаў.

У цяперашні час КДБ рыхтуе даклад для прэзідэнта Беларусі з апісаннем гэтых падзей і ацэнкай дзейнасці фігурантаў справы.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у выніку праверкі Савет бяспекі Беларусі выявіў шэраг парушэнняў у працы Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Некаторыя супрацоўнікі, якія займаюць высокія пасады, дапамагалі бізнэсоўцам сыходзіць ад крымінальнага пераследу. Крымінальныя справы па дадзеных фактах заводзіць не сталі, аднак вінаватых супрацоўнікаў было рэкамендавана звольніць.

Как вам новость?
Головоломки