КДБ і ДАІ спынілі незаконны зварот металалому

02.09.2010 12:12
Архив Редакция

Камітэт дзяржбяспекі і дзяржаўтаінспекцыя Беларусі правялі паспяховую сумесную аперацыю і спынілі незаконны зварот металалому. У адзін дзень у Чэрыкаўскім і Краснапольскім раёнах аператыўнікі затрымалі тры грузавыя машыны. У іх жыхары Магілёўскай вобласці спрабавалі незаконна вывезці ў Расію буйную партыю лому чорнага металу — каля 70 тон.

Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы прывялі праваахоўнікаў ў адну з фермерскіх гаспадарак, дзе, на думку следства, быў арганізаваны міні-другмет, перадае Белтэлерадыёкампанія.

Тут міліцыя выявіла яшчэ чатыры фуры са ста тонамі чорнага металу. Праваахоўнікі затрымалі транспартныя сродкі, а груз арыштавалі.

Как вам новость?
Головоломки