КДБ: эксперты дэталёва вывучаюць псіхіку тэрарыста

18.04.2011 09:03
Архив Редакция

Начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэту дзяржбяспекі Беларусі Аляксандр Антановіч паведаміў, што "для дэталёвага вывучэння псіхікі тэрарыста прыцягнутыя высокакваліфікаваныя спецыялісты Інстытута нацыянальнай бяспекі і Акадэміі навук Беларусі". "Яны старанна вывучаюць асобу падазраванага", — адзначыў ён.

Па словах Аляксандра Антановіча, па справе аб выбуху ў метро праваахоўнікі затрымалі, акрамя меркаванага выканаўцы, яшчэ чатырох чалавек з блізкага кола зносін галоўнага падазраванага. Ступень іх ўдзелу і віну вызначыць следства, але атрыманыя факты ўжо дазваляюць адназначна і аб’ектыўна прад’явіць ім абвінавачанні, перадае БелТА.

КДБ: падазраваны старанна рыхтаваўся да тэракту

Як адзначыў Аляксандр Антановіч, падазраваны праводзіў рэкагнасцыроўку маршрутаў руху, месца ўстаноўкі выбухной прылады, аб’ектаў бяспекі метрапалітэна, хронаметражу руху цягнікоў і людзей. «Уся гэтая падрыхтоўка вялася ім напярэдадні, 10 красавіка, у перыяд з 16:38 да 17:10», — паведаміў прадстаўнік КДБ.

Ён распавёў, што следства дбайна даследавала месца вырабу выбуховай прылады, выявіла дыстанцыйную прыладу. Таксама спецыялісты вывучаюць характарыстыкі выбуховага рэчыва.

Для раскрыцця злачынства следчым давялося вывучыць відэаматэрыялы, званкі, правесці аператыўныя і следчыя дзеянні, апытаць грамадзян. «Казаць аб нейкім асобна ўзятым аспекце нельга. Гэта тытанічная праца многіх людзей. Карціна складалася на падставе драбнюткіх кавалачкаў інфармацыі», — заявіў Аляксандр Антановіч.

Как вам новость?
Головоломки