КДБ і КДК абшукалі сацыялагічную лабараторыю "Новак"

02.09.2010 10:19
Архив Редакция

У сераду 1 верасня супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі сумесна з супрацоўнікамі органаў дзяржаўнага кантролю правялі нечаканы ператрус у офісе сацыялагічнай лабараторыі "Новак". Падчас пазапланавай праверкі спецслужбы сканфіскавалі ўсе кампутары.

Прычыны правядзення пазапланавай праверкі прадстаўнікі дзяржкантролю не назвалі. Як распавёў кіраўнік лабараторыі «Новак», беларускі сацыёлаг Андрэй Вардамацкі, падобныя праверкі беларускія спецслужбаў праводзяць рэгулярна напярэдадні чарговай выбарчай кампаніі ці рэферэндуму, перадае «Беларускі партызан».

Як растлумачыў Андрэй Вардамацкі, лабараторыя ўжо даўно не займаецца палітычнымі даследаванні. Яе дзейнасць у асноўным заключаецца ў правядзенні медыйных ці маркетынгавых даследаванняў. Тым не менш, кіраўніка лабараторыі дастаткова часта запрашаюць на розныя канферэнцыі ў якасці эксперта. Па словах сацыёлага, магчыма менавіта гэты факт не спадабаўся каму-небудзь з уладаў.

Как вам новость?
Головоломки