КДБ і КДК арыштавалі 10 камерсантаў за адмыванне грошай

03.08.2010 10:27
Архив Редакция

Супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю сумесна з прадстаўнікамі Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі затрымалі 10 чалавек, сярод якіх — двое расіянаў. Па дадзеных следства, апошнія тры гады затрыманыя камерсанты адмывалі грошы для многіх бізнэсоўцаў, і не толькі беларускіх.

За гэты час яны зарабілі больш за 100 млрд. рублёў. Гэтая лічба першапачатковая, але сышчыкі не сумняюцца, што ў далейшым сума павялічыцца. Паколькі штодзённы зварот грашовых сродкаў перавышаў 300 тыс. даляраў. Камерсантаў ўжо арыштавалі. Да суду яны будуць знаходзіцца пад вартай, перадае Белтэлерадыёкампанія.

Па словах начальніка ўпраўлення па расследаванні злачынстваў ДФР Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Дзмітрыя Адамовіча, для адмывання грошай камерсанты зарэгістравалі больш за 20 прадпрыемстваў на тэрыторыі Расіі, Кіпру, Вялікабрытаніі, Новай Зеландыі і Панамы. «Шляхам аддаленага доступу праз інтэрнэт яны кіравалі рахункамі гэтых прадпрыемстваў. Тым самым займаліся незаконнымі фінансавымі аперацыямі», — распавёў Дзмітры Адамовіч.

Следства таксама не выключае, што абвінавачаныя маглі легалізаваць свае прыбыткі ў Еўрасаюзе.

У сваю чаргу, старшы следчы ДФР Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Юры Кароль паведаміў, што «калі па гэтай справе следства толькі ў пачатку свайго шляху, нягледзячы на ўжо даказаныя факты, то яшчэ адна група бізнэсоўцаў, спецыялізацыяй якіх было адмыванне грошай, у хуткім часе паўстане перад судом». «13 чалавек за два гады такім няхітрым спосабам змаглі зарабіць амаль два трыльёны рублёў», — адзначыў Юры Кароль.

Как вам новость?