КДБ не каментуе інфармацыю аб сачэнні за падазраваным у тэракце

27.04.2011 15:18
Архив Редакция

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі не будзе каментаваць інфармацыю аб тым, што за сям'ёй аднаго з арыштаваных па падазрэнні ў выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" ўжо некалькі гадоў сачылі работнікі спецслужбаў. Пра гэта заявіў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч.

У прыватнасці, расійскі рэсурс Life News са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах Беларусі паведаміў, што сям’ю аднаго з падазраваных падазравалі ў вырабе бомбаў, а на самога маладога чалавека КДБ сабраў «вялікае дасье» пасля выбуху ў Мінску ў 2008 годзе. У дачыненні да таго, што здарылася западозрылі бацьку і сына (апошні быў занесены «ў групу рызыкі», паколькі любіў хімію і рабіў узрыўпакеты).

Па дадзеных крыніцы, вольны час малады чалавек праводзіў за вырабам піратэхнікі і эксперыментамі з выбуховымі рэчывамі. Аднак тады яго не турбавалі праваахоўныя органы, піша БелаПАН.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў 25 красавіка пацвердзіў інфармацыю аб тым, што міліцыя затрымала бацьку і старэйшага брата выканаўцы нядаўняга тэракту ў Мінску.

Как вам новость?
Головоломки