КДБ раскажа аб затрыманні Адамовіча ў найбліжэйшы час

13.08.2010 14:38
Архив Редакция

Начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Аляксандр Антановіч заявіў, што ў найбліжэйшы час можа з'явіцца нейкая афіцыйная інфармацыя аб затрыманні начальніка следчага ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Дзмітрыя Адамовіча.

У цяперашні час у КДБ Беларусі не каментуюць паведамленні пра затрыманне супрацоўніка КДК, перадае БелаПАН. Тым не менш, як раней перадаваў Тэлеграф, у інтэрнэце з’явілася інфармацыя аб тым, што супрацоўнікі КДБ арыштавалі Дзмітрыя Адамовіча ў рамках расследавання справы аб карупцыі ў ведамстве.

Таксама паведамлялася, што амаль адначасова з арыштам галоўнага следчага КДК у рамках аперацыі КДБ быў адхілены ад займанай пасады і дарадца старшыні камітэту Віктар Пісарык.

Как вам новость?