КДБ раскрыў канал нелегальных паставак шпіёнскага абсталявання з Расіі

14.05.2011 12:57
Архив Редакция

Супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі раскрылі канал нелегальных паставак у Беларусь шпіёнскага абсталявання з Расіі. Зламыснікі замаскіравалі пад бытавыя прадметы больш за 50 адзінак малагабарытных відэа і аўдыё прыладаў для запісвання і радыёперадачы.

Як растлумачылі ў КДБ, апаратура прызначалася для «незаконнага збору інфармацыі аб прыватным жыцці беларусаў пасродкам схаванага вядзення відэа- і аўдыё запісу».

У дачыненні да прадпрымальнікаў з Мінску, якіх падазраюць у незаконным распаўсюдзе тэхнічных сродкаў, узбуджана крымінальная справа па арт. 376 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі»). Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?
Головоломки