КДБ раскрые імёны тэрарыстаў у канцы расследавання

18.04.2011 17:05
Архив Редакция

Следства не будзе раскрываць імёнаў падазраваных па справе аб тэракце ў сталічным метрапалітэне да канца расследавання. Аб гэтым заявіў 18 красавіка начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч. "Гэта абумоўлена аб'ектыўнымі прычынамі і робіцца ў інтарэсах следства", — сказаў прадстаўнік Камітэта дзяржбяспекі.

Да гэтага, як ужо перадаваў Тэлеграф, у КДБ і ў Генеральнай пракуратуры заявілі, што абвяшчэнне прозвішчаў меркаваных тэрарыстаў можа «стварыць дадатковую пагрозу жыццю і здароўю беларускіх грамадзян».

Адносна магчымай адказнасці з боку СМІ за падобныя публікацыі прадстаўнік КДБ нагадаў, што Генпракуратура раней ужо папярэджвала аб тым, што аўтараў паклёпніцкіх публікацый і каментарыяў будуць выклікаць на допыты.

Как вам новость?