13.04.2011 17:48
Архив

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Вадзім Зайцаў заявіў 13 красавіка, што ўзрыўчатка, якая выбухнула ў менскім метро, не мае аналагаў, і таму яна ўяўляе "велізарную цікавасць для экспертаў". Паводле яго слоў, таксама пацвердзілася версія аб тым, што тэракт ажыццявілі нездаровыя людзі, "не толькі па сваёй псіхіцы, але і па амбіцыях".

«Часам такія дзеянні (тэракт, выраб выбуховых прылад) могуць рабіць, здавалася б, зусім непрафесійныя людзі. Ёсць не суперпрафесіяналы, але людзі, здольныя зрабіць выбухную прыладу», — адзначыў кіраўнік КДБ.

«Падчас тэракту 3 ліпеня (2008 года) у Мінску выкарыстоўвалася выбухоўка, аналагаў якой не ведалі ні ў адной са спецслужбаў. Падчас тэракту ў метро таксама выкарыстоўваліся кампаненты гэтай выбухоўкі», — паведаміў Вадзім Зайцаў і ўдакладніў, што аднаго грама такога рэчывы дастаткова, каб чалавеку адарвала кісць рукі, перадае РІА «Навіны».

Па словах старшыні КДБ, злачынцы самі вырабілі выбухоўку. «Гэта была адмысловая выбухоўка», — сказаў Вадзім Зайцаў. На пытанне, дзе тэрарысты яе ўзялі, ён адказаў: «У інтэрнэце».

Ён таксама заявіў, што ў тэракта, магчыма, быў заказчык. Па словах Вадзіма Зайцава, таксама не выключана, што ў меркаваных выканаўцаў былі саўдзельнікі. «У бліжэйшыя дні мы паведамім больш падрабязную інфармацыю. Магчыма, за гэтым злачынствам хтосьці стаяў», — сказаў старшыня КДБ Беларусі.

Вадзім Зайцаў адмовіўся паведамляць аб матывах злачынства, спаслаўшыся на няспынныя следчыя дзеянні. Ён таксама не адказаў на пытанне аб прыналежнасці асноўнага падазраванага да якой-небудзь палітычнай партыі, паведамляе БелТА.

Кіраўнік КДБ таксама праінфармаваў, што падазраваныя былі затрыманыя вельмі хутка, і ў гэтым вялікае дасягненне беларускіх праваахоўнікаў, бо пасля іх затрымання было ўстаноўлена, што «яны планавалі іншыя дзеянні, якія не дазволілі б раскрыць злачынствы».

Вадзім Зайцаў асабліва адзначыў дапамогу грамадзян у раскрыцці тэракту. Паводле яго слоў, былі апытаныя больш за 2,5 тыс. чалавек.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс