КДБ узбудзіў справы супраць трох службоўцаў мінабароны

28.05.2010 11:16
Архив Редакция

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі пачаў найбуйнейшую за апошнія дзесяць гадоў аператыўную распрацоўку чыноўнікаў міністэрства абароны. Па матэрыялах праверкі КДБ ужо ўзбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да двух палкоўнікаў і аднаго маёра, якія займаюць высокія пасады ў мінабароны.

Крымінальныя справы ўзбуджаны ў дачыненні да шэрагу знакавых постацяў мінабароны Беларусі, адзначае «Ежедневник». Гэта начальнік 2-га аддзела 7-га ўпраўлення Генеральнага штабу палкоўнік Андрэй Масцьянаў, камандзір 361-й базы аховы і абслугоўвання цэнтральных органаў ваеннага ўпраўлення Узброеных сіл Беларусі палкоўнік Ігар Бегуноў, а таксама начальнік ваеннага прадстаўніцтва Мінабароны, званне і прозвішча якога высвятліць пакуль не ўдалося.
Разам з вайскоўцамі пад крымінальны пераслед патрапілі генеральны дырэктар ТАА «Мідывісана» і яго намеснік. Гэта прадпрыемства на працягу больш як 15 гадоў з’яўлялася афіцыйным дылерам у Беларусі ААТ «ГАЗ», афіцыйным дыстрыбутарам АМО «ЗІЛ» і займалася вырабам і пастаўкамі для міністэрства аховы здароўя, МУС і мінабароны спецыялізаванай аўтатэхнікі і аўтамабіляў-фургонаў.
Абвінавачанне фігурантам справы пакуль не прад’яўлена. У цяперашні момант яны падазраюцца толькі ў службовым падлогу, гэта значыць злачынстве, прадугледжаным часткай 1 артыкулу 427 КК РБ. Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле прадугледжвае два гады пазбаўлення волі, таму да суду, як правіла, падобныя абвінавачванні з прычыны сваёй нязначнасці даходзяць рэдка.
Па дадзеных КДБ, усе пяцёра падазраваных у снежні 2009 года склалі і загадзя непраўдзівы дакументы пра своечасовае выкананне абавязкаў па мадэрнізацыі ваеннай тэхнікі. Гэтыя дакументы былі прадстаўлены ў міністэрства абароны, а потым ляглі на стол вярхоўнаму галоўнакамандуючаму ў справаздачы пра мадэрнізацыю Узброеных сіл Беларусі.

Как вам новость?