КДБ узяў з Уса падпіску аб нявыездзе

16.03.2011 16:56
Архив Редакция

Камітэт дзяржаўнай бяспекі 15 сакавіка ўзяў з былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Дзмітрыя Уса, які праходзіць у якасці падазронага па "справе 19 снежня", падпіску аб нявыездзе. Па словах самога палітыка, ён не ведае, з чым звязана змяненне яму меры стрымання.

«Не ведаю, з чым гэта звязана. Абвінавачанне не прад’явілі, застаюся падазраваным», — цытуе экс-кандыдата ў прэзідэнты беларуская служба Радыё «Свабода».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Дзмітры Ус быў затрыманы 20 снежня і на наступны дзень вызвалены. Разам з іншым экс-кандыдатам Рыгорам Кастусёвым палітык праходзіць падазраваным па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.