КДБ выявіў акультную секту ў Гомельскай вобласці

20.07.2010 11:11
Архив Редакция

Супрацоўнікі УКДБ па Гомельскай вобласці выявілі ў Жлобіне дзейнасць незарэгістраванага грамадскага аб'яднання "Вучэнне Сінтэзу", якое класіфікуецца рэлігіязнаўцамі як акультная секта. Пракуратура Жлобінскага раёна вынесла афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закону пяці арганізатарам і каардынатарам дадзенага аб'яднання.

Следчыя пракуратуры апавясцілі ім, што ў выпадку далейшага парушэння заканадаўства яны будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці, паведамляе БелаПАН.

У 2009 годзе супрацоўнікі УКДБ па Гомельскай вобласці атрымалі інфармацыю аб тым, што ў Жлобіне незаконна дзейнічаюць прадстаўнікі «Вучэнні Сінтэзу», якія ўцягваюць у сваю дзейнасць жыхароў горада. Праведзеная праверка пацвердзіла гэтую інфармацыю.

Стваральнікамі і лідарамі аб’яднання былі непрацоўныя муж і жонка — ураджэнцы Расіі, якія пераехалі ў Жлобін з Мінску. У горадзе яны паспелі ўцягнуць у сваю арганізацыю некалькі дзясяткаў чалавек, а таксама стварылі своеасаблівыя ячэйкі ў Рагачове і Светлагорску. «Вучняў» муж і жока прыцягвалі ідэямі самаўдасканалення, развіцця здольнасцяў і магчымасцяў чалавека. Для азнаямлення з вучэннем яны праводзілі серыі так званых сінтэзаў і семінараў. Кошт аднаго семінара складаў 800 расійскіх рублёў (27 даляраў).

Члены аб’яднання таксама збіраліся зарэгістравацца ў якасці грамадскай нерэлігійнай некамерцыйнай арганізацыі, у статутных дакументах якой «Вучэнне Сінтэзу» не згадвалася.

«Вучэнне Сінтэзу» (ці «Сінтэз ФА») узнікла ў Расіі ў 1995 годзе, калі ягоны ідэйны лідар Віталь Сярдзюк пачаў чытанне лекцый і правядзенне семінараў. На думку расійскіх рэлігіязнаўцаў, гэта акультная секта, якая ўвабрала ў сябе ўрыўкі з розных рэлігій і псеўданавуковыя тэорыі. У цэнтры вучэння знаходзіцца пакланенне «Айцу Метагалактыкі».

Как вам новость?
Головоломки