КДБ затрымаў лідара беларускіх нацболаў

30.12.2010 13:34
Архив Редакция

У чацвер, 30 снежня, у Мінску затрымалі лідіра аргкамітэту па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі Яўгена Контуша. Па словах прэс-сакратара аргкамітэту па стварэнні партыі Дзмітрыя Сіняка, лідара нацболаў даставілі на допыт у Камітэт дзяржбяспекі па пытанні яго дачынення да несанкцыянаванай акцыі 19 снежня.

Затрымалі Яўгена Контуша непасрэдна пасля ператрусу ў яго кватэры, падчас якога супрацоўнікі КДБ забралі камп’ютар, флэш-карты, агітацыйны матэрыял і газеты нацыянал-бальшавікоў «Штурм» і «Лімонка», паведаміў Дзмітры Сіняк ў сваім блогу.

Дзмітры Сіняк таксама распавёў, што супрацоўнікі спецслужбаў прымусілі лідара нацболаў патэлефанаваць сябру незарэгістраванай партыі Валерыю Каберніку і папрасіць таго прыйсці на допыт у КДБ і напісаць тлумачальную аб яго месцазнаходжанні ўвечары 19 снежня.

Як раней паведаміў Тэлеграф, супрацоўнікі КДБ таксама прыходзілі з ператрусам да Валерыя Каберніка 30 снежня. Аднак той адмовіўся ўпусціць супрацоўнікаў КДБ у сваю кватэру.

Как вам новость?