КДБ затрымаў следчага Дэпартамента фінрасследванняў КДК

26.03.2010 12:46
Архив Редакция

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі затрымалі следчага цэнтральнага апарата Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. У Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) інфармацыю па дадзенай справе пакуль не каментуюць.

«Яшчэ не паступала каманда кіраўніцтва на тое, каб падаць звесткі пра дадзены факт», — сказаў начальнік ЦІГС КДБ Аляксандр Антановіч, паведамляе «Ежедневник».

Як паведамляецца, следчага ДФР КДК затрымалі 19 сакавіка, але абвінавачванне дагэтуль не прад’явілі. «Гэта павінна адбыцца ў ближэйшыя дні, пасля чаго будзе вырашана пытанне і пра ўжыванне меры спынення да затрыманага», — адзначае выданне.

У сваю чаргу, у ДФР КДК не сумняюцца, што старшыня Камітэта дзяржбяспекі Вадзім Зайцаў скарыстаецца сваім правам і выдасць санкцыю на арышт. «Тым часам, новая справа, задуманая Камітэтам дзяржбяспекі, вельмі і вельмі неадназначная. КДБ з гэтай нагоды па цалкам зразумелых прычынах захоўвае маўчанне, а ў ДФР КДК не валодаюць дастатковай інфармацыяй пра падзею. Пэўна вядомыя толькі імя і прозвішча затрыманага і больш нічога», — паведамляе крыніца.

Как вам новость?
Головоломки