КДБ знайшоў новыя доказы віны следчай Байковай

25.06.2010 09:07
Архив Редакция

Генеральный пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч 24 чэрвеня падоўжыў яшчэ на два месяцы тэрмін утрымання пад вартай следчай Генпракуратуры па найважнейшых справах Святланы Байковай. Як паведамілі ў Генпракуратуры, гэта звязана з прадстаўленнем Камітэтам дзяржбяспекі новых доказаў па яе справе.

У прыватнасці, у чэрвені 2010 года КДБ даў новыя факты неабгрунтаванага затрымання, прыцягнення ў якасці абвінавачаных, зняволення грамадзян пад варту, дапушчаных Святланай Байкова ў 2006-2007 гадах.

У Генпракуратуры нагадалі, што крымінальная справа ў дачыненні да следчай была ўзбуджаная 24 лютага 2010 года. Ёй ставіцца ў віну здзяйсненне злачынстваў па артыкулах 399, 426 Крымінальнага кодэксу РБ. Старшыня КДБ ужыў да затрыманай ў якасці меры стрымання заключэнне пад варту.

У сувязі з адсутнасцю дастатковых доказаў прад’яўленага абвінавачання 23 красавік генпракурор адмовіў у падаўжэнні тэрміну ўтрымання Святланы Байкова пад вартай, пры гэтым тэрмін правядзення папярэдняга следства па крымінальнай справе падоўжаны па 24 жніўня 2010 года. Скончыць папярэдняе следства па крымінальнай справе ў дачыненні да следчай мяркуецца ў гэты тэрмін.

Байкова: зламаць мяне нікому не ўдасца

Тым часам Святлана Байкова перадала ў газету «Народная воля» ліст, у якім заявіла, што яе зварот з просьбай аб вызваленні да прэзідэнта Беларусі нічога не зменіць у яе лёсе і што, нягледзячы на гэта, здавацца яна не збіраецца.

«Вялікае веры ў тое, што мой зварот на імя кіраўніка дзяржавы можа нешта змяніць, у мяне няма. Хаця невялікая надзея на змену мне меры пакарання яшчэ засталася. Пра тое, чаму я апынулася ў СІЗА, адсюль напісаць не магу. Ды і наогул, пра гэта я магу толькі здагадвацца. Усё сваё жыццё я шчыра і добрасумленна прапрацавала ў органах пракуратуры і ніколі не шукала лёгкіх шляхоў, таму мне цяпер горка і крыўдна ад таго, што са мной так зрабілі «, — канстатавала следчая.

«Вядома, за час знаходжання ў СІЗА я страціла веру ў справядлівасць, але, нягледзячы ні на што, я не збіраюся мяняць свае жыццёвыя прынцыпы. Зламаць мяне нікому не ўдасца», — заявіла Святлана Байкова.

Как вам новость?