КДБ зоймецца рэабілітацыяй пацярпелых пры выбуху ў Мінску

19.04.2011 17:14
Архив Редакция

Камітэт дзяржбяспекі Беларусі вырашыў арганізаваць медыцынскую рэабілітацыю для пацярпелых ад тэракту ў мінскім метро. Яна будзе праходзіць на базе рэабілітацыйнага цэнтра Ваенна-медыцынскага кіравання КДБ і ў санаторыі-прафілакторыі "Лясное". Пацярпелыя змогуць патрапіць туды па кіраванні Міністэрства аховы здароўя.

Акрамя таго, Савет афіцэрскіх сходаў органаў дзяржбяспекі пералічыў у дапамогу ахвярам выбуху дзесяць мільёнаў рублёў (3,27 тыс. даляраў), паведамілі ў КДБ.

Праўленне беларускай арганізацыі ветэранаў КДБ «Годнасць» перавяло для пацярпелых мільён рублёў, а Беларускі прафсаюз работнікаў органаў дзяржбяспекі — два мільёны рублёў. Такім чынам, агульная сума, выдзеленая органамі КДБ, складае 13 млн. рублёў.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, больш за 150 чалавек, якія пацярпелі ў выніку тэракту, застаюцца ў лякарнях. Не менш як  восьмі з іх патрэбнае пратэзаванне. Пытаннем рэабілітацыі ахвяр выбуху, у тым ліку і псіхалагічнай, займаецца міністэрства аховы здароўя. У прыватнасці, разглядаецца магчымасць падключэння цэнтраў рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне і Гарадзішчы.

Как вам новость?
Головоломки