КДК абвінаваціў двух гомельскіх камерсантаў ва ўхіленні ад выплаты падаткаў

15.07.2010 17:10
Архив Редакция

Упраўленне дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю па Гомельскай вобласці ўзбудзіла крымінальныя справы па арт. 243 КК у дачыненні да кіраўнікоў дзвюх гомельскіх камерцыйных структур. Дырэктараў фірмаў абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на суму каля 200 млн. рублёў.

40-гадовы гомельскі прадпрымальнік патрапіў у поле зроку супрацоўнікаў УКДБ, калі ён выступаў пасярэднікам пры заключэнні фіктыўных угодаў куплі-продажу. Ягоная ілжэпрадпрымальніцкая структура грала ключавую ролю ў шматступеннай схеме па незаконным абнаяўніванні грошай — легалізацыі незаконна атрыманых прыбыткаў, ухіленні ад выплаты мытных і падатковых плацяжоў альбо памяншэнні іх памераў, перадае БелаПАН.

Дадзеная фірма рэальнай фінансава-гаспадарчай дзейнасці не ажыццяўляла, але давала свае рэквізіты і разліковыя рахункі для заключэння фіктыўных угодаў і ажыццяўлення незаконных фінансавых аперацый, паведамілі ў УКДБ па Гомельскай вобласці.

Абвінавачаны гомельскі прадпрымальнік меў сувязі з прадстаўнікамі падобных камерцыйных структураў Мінску і Гомеля. Ён выступаў пасярэднікам паміж імі і кіраўнікамі прадпрыемстваў, якія жадалі незаконна абнаяўніць грашовыя сродкі. Па такой схеме несумленным камерсантам ўдавалася пазбягаць выплаты падаткаў.

У цяперашні час УДФР КДК праводзіць расследаванне. Супрацоўнікі ўпраўлення ўжо выявілі шэраг камерцыйных структураў, што карысталіся паслугамі пасярэдніка. Канчатковую шкоду, нанесеную дзяржаве, пакуль не падлічылі. У дачыненні да гомельскага пасярэдніка ўзбуджаныя крымінальныя справы за дапамогу ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў.

Как вам новость?
Головоломки