КДК: ЦТ дазваляе аб'ектыўна ацаніць веды абітурыентаў

14.06.2011 14:01
Архив Редакция

Супрацоўнікі КДК прыйшлі да высновы, што аўтаматызаваная праверка выкананых тэставых заданняў цэнтралізаванага тэставання дае аб'ектыўную ацэнку ведаў абітурыентаў. "Сістэма цэнтралізаванага тэставання стварае роўныя ўмовы ацэнкі ведаў абітурыентаў і дазваляе аб'ектыўна іх ацаніць", — заявіў першы намеснік старшыні КДК Віцебскай вобласці Вадзім Заранкін.

Ён адзначыў, што ў 2010 годзе па звароце бацькоў абітурыентаў, якія атрымалі нізкія балы, прайшла ручная пераправеркі выкананых заданняў, у ходзе якой выстаўленыя раней ацэнкі пацвердзіліся, перадае БелТА.

Для кантролю правядзення цэнтралізаванага тэставання КДК і аблвыканкам Віцебскай вобласці стварылі адпаведныя камісіі па кантролі ў пунктах тэставання, у якія, акрамя супрацоўнікаў КДК, увайшлі дадаткова 416 чалавек: супрацоўнікі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадстаўнікі ГА «БРСМ». «Гэта не недавер да навучальных устаноў, а сістэма дзяржаўнага і грамадскага кантролю», — сказаў Вадзім Заранкін.

Таксама ў вобласці дзейнічае абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2011 годзе. Яна павінна забяспечыць абітурыентам роўныя магчымасці для паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі, абарону іх законных правоў і інтарэсаў, своечасова і якасна разглядаць звароты па пытаннях тэставання і прыёму ва ўстановы адукацыі, прымаць прадугледжаныя меры па выяўленых фактах парушэнняў, а таксама ўносіць прапановы па ўдасканаленні асобных палажэнняў нарматыўна-прававых актаў. У КДК вобласці адкрыта «гарачая лінія», на якую грамадзяне могуць патэлефанаваць у выпадку ўзнікнення спрэчных пытанняў ЦТ.

У 2011 годзе ЦТ праводзіцца з 14 па 29 чэрвеня, рэзервовым днём для тых, хто па аб’ектыўных прычынах не зможа прайсці цэнтралізаванае тэставанне ў зацверджаныя дні, прызначанае 4 ліпеня.

Как вам новость?
Головоломки